Microsoft, Oracle, Symantec, Hewlett-Packard, а таксама некалькі іншых амерыканскіх кампаній далучаюцца да санкцый у дачыненні да Расіі.

Пра намер IT-гігантаў далучыцца да антырасійскіх санкцый паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на крыніцы ў тэхналагічных аддзелах двух банкаў, якія трапілі ў амерыканскі «чорны спіс».

У выніку гэтых санкцый банкі могуць застацца без крытычна важнай падтрымкі праграмнага забеспячэння і абсталявання. Па словах Андрэя Чарнагорава, адказнага сакратара камісіі Дзярждумы Расіі па стратэгічных інфармацыйных сістэмах, цэлы шэраг замежных IT-кампаній сапраўды далучыліся да санкцый у дачыненні да некаторых айчынных банкаў або іх структур. Прадстаўнікі Microsoft і Oracle цяпер вядуць перамовы з «пацярпелымі» банкамі ў дачыненні далейшага развіцця адносін. Блізкі да банка «Расія» крыніца паведамла выданню, што ў банку чакаюць адключэння часткі замежнага праграмнага забеспячэння «з дня на дзень».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?