Больш за 100 тысяч чалавек узялі ўдзел у першамайскай дэманстрацыі ў Маскве.
Ніжэй — фоты Ройтэрз.
Удзельнікі шэсця прафсаюзаў на Краснай плошчы неслі транспаранты «Ганаруся краінай», «Мая Масква — горад-герой», «Едзем адпачываць у Крым», «За стабільнае развіццё Расіі», «Верым Пуціну».
«Не трэба вынаходзіць машыну часу, СССР вярнуўся на Красную плошчу праз 24 гады — першамайскае шэсце ля сцен Крамля ў сучаснай Расіі прайшло па ўсіх савецкіх канонах», — піша «Маскоўскі камсамолец».
Усяго па Расіі ў першамайскіх шэсцях возьмуць удзел больш за 2 млн чалавек.
0
0
0
0
0
0