Былі адпрацаваны сцэнары магчымага сілавога захопу адмінбудынкаў.

Паводле сцэнарыя вучэнняў, дзесяць БТРаў заехалі ва ўрадавы квартал. Ваенныя і снайперы з аўтаматамі Калашнікава падняліся на будынак парламента.

Старшыня КДГА Уладзімір Бандарэнка запэўніў, што сітуацыя ў сталіцы знаходзіцца пад кантролем і просіць кіяўлян паставіцца да вучэнняў спакойна.

Міністэрства абароны паведаміла ў сераду, што Узброеныя сілы не плануюць ніякіх мерапрыемстваў у сталіцы.

«Асабовы склад і баявая тэхніка вайскоўцаў частак гарнізона горада знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі, разгортванне іх у цэнтры горада не прадбачыцца», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Як адзначыў Бандарэнка, частка таго, што цяпер адбываецца на ўсходзе Украіны, пераносіцца і на тэрыторыю сталіцы, — праходзяць розныя дэманстрацыі, шэсці, палітычныя мерапрыемствы.

«І многія баяцца, што адбудзецца нешта такое, што парушыць іх спакойны, мірны рытм жыцця ў Кіеве. Хачу сказаць, што мы павінны быць гатовыя да ўсяго», - адзначыў кіраўнік КДГА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?