Увечары 30 красавіка ў сталічным Палацы спорту адбыўся конкурс мужчынскай прыгажосці «Містар Беларусь - 2014».

Арганізатары конкурсу, што ўпершыню праводзіўся на нацыянальным узроўні тэлеканалам АНТ, атрымалі больш за тысячу заявак, з якіх было адабрана толькі 15 фіналістаў. Перад гледачамі шоу яны выступілі з некалькімі выхадамі на подыум, для некаторых ўдзельнікі спецыяльна рыхтавалі нумары. Акампаніравала мужчынскай прыгажосці група «ВІА Гра».

 Таго, хто стане тварам краіны, вызначыць галасаванне тэлегледачоў, а конкурс у Палацы спорту выявіў толькі трох прэтэндэнтаў, чые імёны пакуль агорнутыя таямніцай.

Трансляцыя мужчынскага конкурсу прыгажосці пройдзе 11 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?