«Трэба да 9 мая вызваліць Украіну ад карычневай чумы. Тады краіна ўздыхне свабодна і зможа адсвяткаваць яшчэ адну перамогу». Пра гэта Рускай службе навін заявіў лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.
На яго думку, не павінна заставацца ўбаку і Беларусь, яна магла б увесці войскі ў паўночна-заходнія вобласці Украіны і дапамагчы заблакаваць сілы Кіева, якія «пачалі непрыкрыты тэрор».
Адыёзны расейскі палітык лічыць, што мэта ўкраінскай контртэрарыстычнай аперацыі — «уключыць Украіну ў НАТА», а пасля «дыверсійнымі атрадамі турбаваць Кубань, Воронеж, Растоў, Курск, Белгарад».