Група 1+1 медыя адмаўляецца ад паказу кантэнту, які ўсхваляе спецназаўцаў і ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі і заклікае іншыя агульнанацыянальныя каналы далучыцца да такой ініцыятывы.

Канал 1+1 звярнуўся ў Камітэт па пытаннях свабоды слова і інфармацыі, Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання і Генпракурору Украіны з патрабаваннем тэрмінова даць ацэнку фактам паказу і папулярызацыі фільмаў і серыялаў, якія ўсхваляюць моц узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на ўкраінскіх тэлеканалах.

«Цяпер мы знаходзімся ў стане неабвешчанай вайны. Ва ўмовах, калі краіну спрабуюць падзяліць і

калі агрэсар выкарыстоўвае ўсе магчымыя рычагі інфармацыйнага, эмацыйнага, фінансавага і ваеннага ціску — прапаганду каштоўнасцяў і ўсхваленне сілы расійскага спецназу, узброеных сіл РФ і іншых спецпадраздзяленняў ужо нельга апраўдаць ніякімі эканамічнымі аргументамі і густамі гледачоў.

На нашу думку, такая праграмная палітыка носіць ўсе прыкметы дзяржаўнай здрады. Зараз група 1+1 медыя прыняла рашэнне зняць з эфіру каналаў групы ўсе такія серыялы і іншыя прадукты», — адзначыў Аляксандр Ткачэнка, генеральны дырэктар 1+1 медыя.

Таму канал «1+1» звяртаецца да дзейнай улады з патрабаваннем неадкладна прыняць меры для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі і процідзеяння распальванню антыўрадавых настрояў сярод насельніцтва ў эфіры агульнанацыянальных каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?