The Wall Street Journal апублікаваў вынікі апытання жыхароў краін Еўропы пра іх адносіны да санкцый супраць Расіі ў сувязі з яе палітыкай у дачыненні да Украіны.

Удзельнікі апытання маглі выбраць адзін з пяці варыянтаў адказу: «адназначна падтрымліваю», «амаль падтрымліваю», «не магу адказаць», «хутчэй супраць санкцый», «адназначна супраць санкцый».

Прымяненне санкцый супраць Расіі асабліва моцна падтрымалі ў Польшчы і Швецыі. Пра ўмераную іх падтрымку сярод палітычна актыўнага насельніцтва можна казаць у ФРГ, Іспаніі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Ірландыі.

Найменшая падтрымка ўвядзення санкцый аказалася сярод насельніцтва Італіі і Венгрыі.

У цэлым па Еўропе 45% падтрымліваюць увядзенне санкцый супраць Расіі, 25% выступаюць супраць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?