Службай бяспекі Украіны атрыманыя доказы каардынацыі і непасрэднага ўплыву расійскага боку на сітуацыю вакол захопу членаў ваеннай версіфікацыйнай місіі краін-удзельніц АБСЕ.

Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ.

«Нягледзячы на заявы расійскага боку пра тое, што адказнасць за захоп закладнікаў ляжыць на Украіне, запіс тэлефоннай размовы паміж спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта РФ Уладзімірам Лукіным і лідарам узброеных тэрарыстаў «Стрэлком» Ігарам Гіркіным (Стралковым) сведчыць пра тое, што афіцыйны расійскі бок каардынуе дзеянні баевікоў і мае непасрэдны ўплыў на іх рашэнні», — гаворыцца ў паведамленні.

А «актыўны ўдзел расійскай дэлегацыі ў вызваленні замежных закладнікаў — не больш, чым інсцэніроўка, — заяўляюць у прэс-службе.

Гэта пацвярджае апублікаваны аўдыёзапіс:

Як вядома, 25 красавіка сепаратысты Славянска ўзялі ў палон інспекцыйную групу, якая працавала ва Украіне згодна з рашэннем АБСЕ па Венскаму дакументу-2011 аб мерах умацавання даверу і бяспекі.

У склад групы з васьмі чалавек увайшлі чатыры прадстаўнікі ФРГ і па адным са Швецыі, Польшчы, Даніі і Чэхіі. Пазней ваенны назіральнік АБСЕ з Швецыі Інгві Томас Ёхансан быў вызвалены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?