Раней існавалі двухпалярны свет, ўзаемнае стрымліванне і «жалезная заслона», цяпер свет мультыпалярны, а прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хоча зрабіць яго «безпалярным», дзе існуе «адзінае правіла — што ніякіх правілаў няма».

Пра гэта заявіў еўракамісар Штэфан Фюле ў інтэрв'ю Радыё «Свабода».

«І гэта жудасна», — падкрэсліў ён.

На думку еўракамісара, Расія з самага пачатку лічыла, што Жэнэўскае пагадненне датычыцца толькі ўлады Украіны.

Калі Еўропа не паўстане «дакладна, цвёрда і ў адзінстве «супраць прапагандысцкай вайны Расіі, то наступствы для яе краін будуць відавочныя, — заявіў Фюле.

«Я ўжо бачу, як мноства папулістаў і нацыяналістаў ва ўсім ЕС трапляе пад расійскія прапагандысцкія колы, і мяне палохаюць магчымыя наступствы» ў Еўропе, — сказаў ён.

На думку Фюле, Захад зрабіў памылку, калі не ўспрыняў сур'ёзна пасланне, якое падаў Пуцін, калі заявіў некалькі гадоў таму, што распад СССР быў самай вялікай катастрофай XX стагоддзя.

«Палова з нас пасмяялася, палова не зразумела, пра што ідзе гаворка», — адзначыў еўракамісар.

«На саміце НАТА—Расія ў Бухарэсце ў 2008 годзе я быў сведкам, як Пуцін заявіў што Украіна — штучная краіна. Тады зноў палова з нас пасмяялася, а палова не зразумела. Зараз мы ўжо разумеем. Мы ўжо не смяемся», — заявіў Фюле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?