Фота Reuters.

Фота Reuters.

Фота Reuters.

Фота Reuters.

Больш як 2,5 тысячы чалавек лічацца загінулымі ў выніку сходу апоўзня ў правінцыі Бадахшан на паўночным усходзе Афганістана.

Паводле слоў губернатара правінцыі Бадахшан, у выніку стыхіі пахаваныя больш за 300 дамоў, выратавацца ўдалося толькі васьмярым жыхарам.

Знойдзена каля 350 трупаў, яшчэ больш за 2000 лічацца прапаўшымі без вестак, але шанцаў знайсці іх жывымі практычна няма.

Губернатар паведаміў, што ўлады папярэдзілі жыхароў 700 іншых дамоў пра неабходнасць эвакуацыі праз пагрозу сходу паўторных апоўзняў.

Паводле звестак мясцовага тэлеканала, у выніку апоўзня загінулі звыш як 1500 галоў жывёлы.

У раёне бедства працуюць выратавальнікі.

Сезонныя паводкі, селі і апоўзні штогод наносяць страты сельскай гаспадарцы Афганістана і нярэдка прыводзяць да гібелі жыхароў, якія пражываюць у раёнах экзагенных геалагічных працэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?