Што трэба ўлічваць для бяспекі пры выкарыстанні мабільніка ці мабільнага інтэрнэту? — парады ад «Экалагічнай працоўнай групы» (EWG).

1. Часцей выкарыстоўвайце навушнік альбо гукач (гучнагаварыцель) мабільніка. Выберыце правадны або бесправадны рэжым. Правадны — з навушнікам. Бесправадны — карыстанне гукачом тэлефона, што азначае просты гук тэлефона, які чуваць як з радыё, на адлегласці. Выкарыстоўвайце свой тэлефон у рэжыме гучнай сувязі.

2. Тэкстуйце больш, кажыце менш. Тэлефоны выпраменьваюць менш радыяцыі пры адпраўцы тэксту, а не галасавой сувязі.

3. Размаўляйце толькі тады, калі сігнал аператара моцны (як напрыклад, у горадзе, дзе паблізу антэны-рэтранслятары мабільніка). Слабы сігнал (з прычыны аддаленасці рэтранслятара) азначае, што тэлефон сам павінен старацца-павышаць радыяцыю ды трансляваць з большай энергіяй, каб дасягнуць уласным сігналам да аддаленых антэн. Мабільнік робіць павышэнне сігналу аўтаматычна, у адпаведнасці з адлегласцю да антэн. Даследаванні паказваюць, што апраменьванне рэзка ўзрастае, калі антэны далёка і іх сігналы слабыя.

4. Трымайце мабільнік далей ад свайго цела. Чаму? Колькасьць радыяцыі ад мабільніка, прынятай вашымі галавой і целам, змяншаецца вельмі значна пры нават невялікай адлегласці. Нават пры ўжыванні навушніка не кладзіце мабільнік ў кішэню і не прымацоўвайце яго пасам да цела.

5. Не кладзіце ваш мабільнік у кішэню ці пад падушку. Мабільнік высылае кантрольныя сігналы, каб быць на сувязі з бліжэйшай антэнай. Гэта азначае, што апраменьванне адбываецца ад любога ўлучанага мабільнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?