Сёння ў Мінску пачаўся 7-ы міжнародны фестываль класічных і рэтрааўтамабіляў «Рэтра-Мінск — 2014», арганізаваны ГА «Аўтаамерыка». Фестываль працягнецца да 4 мая.

Рэтра-ралі праходзіць у рамках патрыятычнай акцыі «Дзякуй за Перамогу!», а дапамагалі ў арганізацыі БРСМ, ДАІ Мінгарвыканкама, «Лінія Сталіна» і Міністэрства спорту і турызму.

Удзельнікі ралі сабраліся сёння а 11-й раніцы ў раёне вуліцы Камуністычнай.

Аднак ад самага пачатку нагадвае хутчэй не аўташоу, а фестываль дзяржпрапаганды. Амаль над кожным аўто лунае сцяг БРСМ. У калоне прысутнічае «ГАЗ-69» з савецкім сцягам, а нехта з уладальнікаў змясціў на ветравым шкле фотаздымак Сталіна.

Адначасова з экспазіцыяй аўтамабіляў на плошчы Перамогі БРСМаўцы ўскладалі вянкі і дзякавалі ветэранам за перамогу. З дынамікаў даносіліся словы пра неабходнасць растаптаць «расткі фашызму» і не дапусціць украінскі сцэнар у Беларусі.

З 13:30 да 15:00 экспазіцыя перасунецца на Кастрычніцкую плошчу, з 15:30 да 17:00 аўтамабілі пераедуць да Палаца спорту, а потым аўтакалона рушыць у музей «Лінія Сталіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?