У бліжэйшыя суткі, 4 мая, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць дажджы, месцамі моцныя.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. +7°C, па Гродзенскай, Віцебскай і паўночным захадзе Мінскай вобласці замаразкі 0.. -3°C; максімальная тэмпература днём +6.. +12°C, месцамі +13.. +16°C. Атмасферны ціск будзе падаць.
У наступныя двое сутак, 5-6 мая, захаваецца халаднаватае надвор'е.
5 мая надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць халодная тылавая частка цыклону з цэнтрам над Архангельскай вобласцю.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу па Віцебскай вобласці магчымы мокры снег.
Днём дыскамфорту дадасць парывісты паўночна-заходні вецер. Ноччу пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца замаразкі да 0.. -3°C, месцамі тэмпература паветра +1.. +4°C, па паўднёвым усходзе да +6°C.
Тэмпература паветра днём +7.. +14°C.
6 мая пераважна без ападкаў, толькі па Віцебскай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег.
На большай частцы краіны замаразкі да 0.. -5°C,
месцамі тэмпература паветра +1.. +4°C. Тэмпература паветра днём +10.. +17 ° C.