Фота Baj.by.

Фота Baj.by.

3 мая ў Сусветны дзень свабоды прэсы сябры журы конкурсу «Вольнае слова» абвесцілі пераможцаў. Сёлета на конкурс прыйшла найбольшая за часы існавання колькасць публікацый — каля 150.

Аўтары «Нашай Нівы» сёлета перамаглі ў трох намінацыях з пяці. Ягор Марціновіч – «Найлепшы інфармацыйны матэрыял», Андрэй Дынько – «Найлепшая аналітычная публікацыя», Сяргей Ваганаў – «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру».

Таксама прызы ў намінацыі «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» ўзялі Ягор Марціновіч (2 месца) і Зміцер Панкавец (3-яе). Агулам «Наша Ніва» атрымала пяць дыпломаў – больш за ўсіх.

Вось поўны спіс пераможцаў:

Намінацыя «Найлепшы інфармацыйны матэрыял»:

1 месца

Ягор Марціновіч («Наша Ніва»)

«Царскае сяло Дразды: хто ў ім жыве. Чыноўнікі і бізнэсоўцы пабудавалі сабе Еўропу ў асобна ўзятым квартале»

2 месца

Зміцер Лукашук («Еўрарадыё»)

«Памілаваны смяротнік: Смяротнае пакаранне нікога не палохае і не спыняе»

3 месца

Надзея Белахвосцік («Комсомольская правда» в Белоруссии»)

«Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло – посадили и все. А многих выгнали из комсомола»» 

Намінацыя «Найлепшая аналітычная публікацыя»:

1 месца

Андрэй Дынько («Наша Ніва»)

«Бяляцкі ці Алексіевіч?»

2 месца

Валярына Кустава («Новы Час»)

«Бомба жывой Беларусі. Яшчэ адна рэцэнзія на спрэчны фільм»

3 месца

Зміцер Яненка («Товарищ.online»)

«Беларусь религиозная: ни свободы, ни совести» 

Намінацыя «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру»:

1 месца

Сяргей Ваганаў («Наша Ніва»)

«Па кім маўчыць звон»

2 месца

Ягор Марціновіч («Наша Ніва»)

««Што було, то було»: бацьку Ірыны Абельскай пры Сталіну асудзілі на 25 гадоў за «антысавецкую дзейнасць». Жорсткі прысуд раскідаў сям’ю Пастаялкаў па ўсім Саюзе»

3 месца

Руслан Гарбачоў («Салідарнасць»)

«Молодость Беларуси»

Зміцер Панкавец («Наша Ніва»)

«Зміцер Дашкевіч: Калі б не вера, то ўскрыў бы сабе вены» 

Намінацыя «Журналісцкае расследаванне»:

1 месца

Яўген Валошын («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)

Расследаванне: за 39 хвілін мак з мінскага рынка пераўтвараецца ў наркотык

2 месца

Таццяна Шахновіч («»Комсомольская правда» в Белоруссии»)

«Беловежское соглашение о распаде СССР исчезло?»

3 месца

Віталь Ругайн («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)

«Арганізатары «Міс Мінск» ведалі, што бяруць на конкурс танцорак go-go» 

Намінацыя «Дэбют»:

1 месца

Раман Свечнікаў (34mag.net)

«Рома ў Манголіі»

2 месца

Наталля Касцюкевіч (TUT.BY)

«Жизнь приграничья. Украинцы вывозят из Беларуси клюкву мешками. «Передайте Лукашенко, чтобы хоть границу нам не закрыл!»» 

3 месца

Алена Запарожац (34mag.net, г. Смаргонь)

«Як я зрабілася дзяўчынкай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0