Фота БелТА.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

Аляксандр Лукашэнка сёння ўдзельнічае ў адкрыцці сучаснага футбольнага стадыёна ў Барысаве. Па прыбыцці ў Барысаў, кіраўнік дзяржавы праехаў па горадзе на Geely SC7 (седан ) і Geely LC Cross (кампактны хэтчбек), а потым сеў за руль новага красовера Geely EX7, які пратэставаў на спецыяльным палігоне ва ўмовах бездарожжа.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што лічыць Geely SC7 цалкам прыдатнай машынай для пачаткоўцаў, вельмі добра адгукнуўся аб дзвюх іншых выпрабаваных марках аўтамабіляў і па выніках тэст-драйву даў даручэнне ўраду прадумаць сістэму стымулявання продажаў гэтых аўтамабіляў на ўнутраным рынку.

Аўтамабілі выраблены сумесным беларуска-кітайскім прадпрыемстве па выпуску легкавых аўтамабіляў СЗАТ «БелДжы». Зборка легкавых аўтамабіляў арганізавана на вытворчых плошчах ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Летась было сабрана каля 2,5 тыс. аўтамабіляў Geely.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?