Аляксандр Лукашэнка 3 мая ў Барысаве ў размове з працоўным калектывам СЗАТ «БелДжы», заявіў, што Беларусь не можа на шкоду сабе ўвайсці ў ЕЭС на няроўных умовах.

Як паведамляе агенцтва БелТА, Лукашэнка падкрэсліў, што калі Беларусь, Расія і Казахстан дамаўляюцца аб стварэнні саюза, «значыць, перашкод ўжо быць не павінна і ўсе павінны працаваць у роўных умовах». «Так я паставіў пытанне перад сваімі калегамі-прэзідэнтамі», — распавёў Лукашэнка аб сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў «тройкі» ў Мінску 29 красавіка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным напярэдадні стварэння ЕАЭС вырашыць з краінамі-партнёрамі ўсе праблемныя пытанні. «Сёння мы вядзём дыялог, перш за ўсё, з Расіяй, як «устаканіць» гэтыя пытанні. Яны ў бліжэйшы час будуць вырашаныя, бо ў канцы мая мы павінны падпісаць дамову аб стварэнні эканамічнага саюза, таму ўсе пытанні павінны быць знятыя. У адваротным выпадку мы не можам пайсці на шкоду сабе на няроўных умовах у гэты эканамічны саюз. Хоць, яшчэ раз гэта падкрэслю, мы вельмі ў гэтым зацікаўленыя і нямала зрабілі для станаўлення гэтага эканамічнага саюза», — сказаў Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, цалкам натуральна, што кожная краіна спрабуе бараніць свой рынак, але калі ствараць саюз, дык трэба спачатку дамовіцца пра раўнапраўныя умовы працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?