Вось гэты будынак (адзін з аб'ектаў сядзібнага комплекса), што на тэрыторыі Свірскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя ў вёсцы Камарова, мае такі гаротны стан ад часу падрыхтоўкі да 4-га Рэспубліканскага экалагічнага форума 2006 года, што ладзіўся ў Мядзелі. Ужо прайшло больш года. Стары дах садралі, а грошы на новы кудысьці зніклі. А цяпер нікому няма справы да гэтага будынка.

У свой час гэта была так званая “Афіцыня”, што адносіцца да забудоў Камароўскай сядзібы. Гаспадарамі фальварка Камарова былі паўстанцы 1831 года Франц Хамінскі, Станіслаў Барткевіч. Апошні уладальнік - Віктар Старжынскі, мысляр, тэарэтык, удзельнік паўстання 1863 -1864 гадоў.

Афіцыня добра захавалася, хоць і пабудавана да 1890 года. Гэта двухскатны аднапавярховы прамавугольны будынак, зроблены з цэглы і атынкаваны. Афіцыня прымеркавана пад пакоі для гасцей і адпачываючых. Да нядаўнага часу ў гэтым будынку размяшчаліся швейныя майстэрні Свірскага ліцэя.

А які лёс чакае гэты будынак? Цяжка меркаваць. Бо мядзельскай раённай вертыкалі, напэўна, не да гэтага. Паказушны форум прайшоў паспяхова, а цяпер хоць трава не расці

Першы партал Нарачанскага краю

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0