juventus.com

juventus.com

Турынскі «Ювентус» датэрмінова заваяваў залатыя медалі чэмпіянату Італіі па футболе.

«Рома», з буйным лікам сёння прайграўшы «Катаніі» (1:4) у матчы 36-га тура, страціла шанцы на перамогу ў серыі А. Турынскі «Ювентус» датэрмінова стаў чэмпіёнам.

Адрыў ад другога месца складае 8 ачкоў пры гульні ў запасе ў «Ювентуса» (93 ачкі). Гэты тытул — 30-ы ў гісторыі турынскага клуба [у «Мілана» і «Інтэра» па 18 тытулаў].

Яшчэ двух тытулаў турынскі клуб быў пазбаўлены з-за скандалу з дамоўнымі матчамі, калі «Юве» саслалі ў серыю Б.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?