Больш за сто чалавек удзельнічаюць у санкцыяваным шэсці ў Мінску ад Палаца культуры камвольнага камбіната (вуліца Маякоўскага) да Лошыцкага яру, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей.

Акцыя, арганізаваная Кансерватыўна-Хрысціянскай партыяй — БНФ, пачалася прыкладна ў 12.30. Яе ўдзельнікі нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку, а таксама расцяжкі з надпісамі »Дзяды» і «Памятайма пра ахвяры расейскага тэрору».

Шэсце плануецца завяршыць мітынгам у Лошыцкім яры . Акцыя арганізавана ў межах Года памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, абвешчанага беларускай дэмакратычнай грамадскасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?