Заява Руху «За Свабоду» ў сувязі з раздачай у адным з мінскіх гіпермаркетаў чорна-аранжавых т.зв. «георгіеўскіх», стужак. 

У адным з гіпермаркетаў Мінску з 2 мая праходзіць акцыя «Я памятаю, я ганаруся», у межах якой да 9 мая ўсім ахвотным пакупнікам выдаюць т.зв. «георгіеўскія стужкі».

Чорна-аранжавая сімволіка ўсё менш і менш асацыюецца з Днём Перамогі над нацызмам і фашызмам. Яна ўсё больш становіцца сімвалам расійскага імперыялізму. Пасля апошніх падзеяў ва Украіне яна адназначна мае новы адмоўны сэнс як услаўленне сепаратызму і вайсковай агрэсіі.

У сувязі з гэтым, Рух «За Свабоду» заклікае Мінскі гарвыканкам, іншыя органы мясцовых уладаў, а таксама Савет міністраў да забароны раздачы і выкарыстання т.зв. «георгіеўскіх стужак» у грамадскіх месцах.

Мы таксама заклікаем беларусаў адмаўляцца ад выкарыстання гэтых стужак у знак салідарнасці з Украінай і пратэсту супраць вайсковай агрэсіі, прапануем святкаваць гадавіну перамогі ў Другой Сусветнай вайне з іншымі, у тым ліку нацыянальнымі, сімваламі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?