«Правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі ўскладняе тое, што сепаратыстаў і тэрарыстаў падтрымліваюць мясцовыя жыхары ў Луганскай і Данецкай абласцях, заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў у эфіры аднаго з тэлеканалаў у нядзелю, 4 мая.

«Сітуацыя ў Данецку і Луганску радыкальна адрозніваецца ад сітуацыі ў іншых рэгіёнах Украіны. Задачу перад расійскімі спецслужбамі ставілі па дэстабілізацыі сітуацыі ў многіх рэгіёнах — і на поўдні Украіны, і на ўсходзе, і ў цэнтры. У той жа час, рэальныя вынікі яны атрымалі менавіта на ўсходзе Украіны — у Данецкай, Луганскай абласцях», — сказаў Турчынаў.

«І ў першую чаргу гэта адбылося за кошт таго, што многія мясцовыя жыхары, давайце шчыра будзем казаць, падтрымліваюць сепаратыстаў і нават тэрарыстаў, што значна ўскладняе правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі. Калі тэрарысты вядуць агонь з жылых шматкватэрных дамоў, то гэта — каласальная праблема», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?