Яна — украінка, ён — беларус. Разам яны прыдумалі зладзіць дабрачынную акцыю ў батанічным садзе Кіева. Проста пакарміць тых, каго сустрэнуць. Прадуктам выяўленьня каханьня сталіся дранікі. Яны ж украінскія «дэруны».
Сапраўдную беларускую страву хлопец згатаваў сваімі рукамі. А каханая ўкраінка раскладала смакоцьце па талерках. Ахвотных адсьвяткавацьь украінска-беларускае каханьне знайшлося багата. На дэсэрт іх частавалі Крамбамбуляй. Гэта не марозіва, гэта настойка, — удакладняе ўкраінскі «Новий Канал». Закаханы беларус сказаў, што рабіць яе ня цяжка.