Народная артыстка Расіі Таццяна Самойлава памерла на наступны дзень пасля свайго 80-годдзя.
Сусветная слава прыйшла да Таццяны Самойлавай ў 1957 годзе пасля выхаду фільма Міхаіла Калатозава «Ляцяць жураўлі», дзе яна выканала галоўную жаночую ролю.
Фільм атрымаў галоўны прыз Канскага кінафестывалю, а актрысе дасталася спецыяльная прэмія фестывалю «Апельсінавае дрэва».
Сярод іншых вядомых фільмаў з удзелам Самойлавай — «Неадпраўлены ліст» (1959) і «Ганна Карэніна» (1967).
З 2008 года Самойлава ня здымалася ў кіно і вяла самотны лад жыцця ў сваёй маскоўскай кватэры.