Гіганцкія старажытныя кракадзілы дэйназухі (Deinosuchus) жорстка забівалі дыназаўраў, паведамляе LiveScience са спасылкай на амерыканскіх навукоўцаў, якія вывучалі рэшткі гэтых рэптылій.
Па словах даследчыкаў, дэйназухі сілкаваліся дыназаўрамі. Спачатку яны чакалі іх, а затым літаральна «круцілі» ў сваіх гіганцкіх сківіцах, раздзіраючы на часткі.
Дэйназухі жылі 80-73 млн гадоў таму, у канцы крэйдавага перыяду. Агульная даўжыня цела гіганцкага кракадзіла магла дасягаць 15 метраў.
Тым не менш знешне дэйназух нязначна адрозніваўся ад сучасных кракадзілаў.