У Чэхіі паліцыя раскрыла на тэрыторыі краіны суполку расійскай неанацысцкай арганізацыі «Вотан югенд».

Пра гэта паведамляе Радыё Прага.

Пецярым затрыманым былі прад'яўленыя абвінавачванні. Яны падазраюцца ў стварэнні, падтрымцы і прапагандзе руху неанацысцкай накіраванасці, што заклікае да ўшчамлення правоў і свабод асобы.

Абвінавачаным пагражае пяць гадоў пазбаўлення волі, пацвердзіла чэшскаму агенцтву ЧТК прэс-сакратар пражскай паліцыі Андрэа Заулава.

Раней прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан заявіў, што не хацеў бы, каб Расія пачала «абараняць» расейцаў у Карлавых Варах, як зрабіла гэта ў Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?