Тэкст — скрыншот з фэйсбука нібыта адэсіта, нібыта лекара, нібыта Ігара Разоўскага. Яго перапосцілі за апошнія гадзіны ўжо больш за 2000 разоў.

У тэксце апісаны жахі бандэрызаціі Адэсы, жахі расправы «правасекаў» 2 мая над прарасейскімі актывістамі, а таксама напісана пра антысеміцкія выпады «правасекаў» на адрас «Разоўскага».

Усё б нічога, толькі вось акаўнт зарэгістраваны 16 гадзін таму, і фота на ім належыць стаматолагу Усць-Джагуцінскай паліклінікі ў Карачаева-Чаркесіі Руслану Сямёнаву. Фота ўзята з сайта клінікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?