Пра гэта беларускі музыкант Лявон Вольскі заявіў у інтэрв'ю Auto.tut.by ў рамках праекта «Суседзі ў заторах» (у якім з вядомымі людзьмі-аўтааматарамі размаўляюць пра ўсё, у тым ліку і пра іх машыны).

«Я ўжо не веру ні ў якія дэмакратычныя перамены, ініцыяваныя ўладай, бо мы гэтыя дэкларацыі з высокіх трыбун чуем 20 год. Ніколі не бывае такога, каб дыктатар Салазар у 80 гадоў рэзка сказаў: «О, давайце дэмакратызуем!», — кажа Л.Вольскі»

Лявон Вольскі, зазначае Tut.by, закранаючы падзеі ва Украіне, выступаў на Майдане як у 2004 годзе, так і ў снежні 2013.

Прынцыповай розніцай гэтых двух пратэстаў, па яго назіраннях, было тое, што калі першы Майдан уяўляў сабой суцэльны пазітыў з канкрэтнымі мэтамі, то на апошнім адчувалася нешта нядобрае ў паветры. Лявон узгадвае, што вонкава ўсё было выдатна – добразычліва, дысцыплінавана, без усялякай агрэсіі, але прысутнічала прадчуванне, што здарыцца нешта кепскае. Як вядома, гэта прадчуванне вылілася ў больш чым за сотню загінулых.

«З аднаго боку, добра, што ўкраінскі народ здольны адстойваць свае правы, а з іншага боку, вельмі сумна, што гэта адбываецца праз такія ахвяры.

Я вельмі перажываю і думаю, што нам пры падобнай сітуацыі не варта даводзіць яе да сілавога супрацьстаяння. У нас, хутчэй за ўсё, страляць не пабаяцца…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0