Святочны салют 9 мая, прысвечаны 69-й гадавіне Перамогі, у Мінску пачнецца ў 23.00. Як растлумачылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, правядзенне салюту пераносіцца на больш цёмны час сутак для больш відовішчнага і поўнамаштабнага ўспрымання.
Салют у гонар Дня Перамогі ў Мінску будзе дадзены адразу з шасці пазіцый і будзе доўжыцца 10 хвілін.