Сёння раніцай былі затрыманыя чацвёра ўдзельнікаў ультрас сталічнага «Партызана». Удзень прайшлі суды. Хлопцаў арыштавалі на дзесяць сутак кожнага. Судзілі па артыкуле 17.1. «Дробнае хуліганства».

Жонка аднаго з затрыманых кажа, што адбываецца зачыстка перад чэмпіянатам свету па хакеі. Ці звязанае затрыманне са зрывам турніра рускіх нацыяналістаў? Непасрэдна ў гэтым затрыманых не абвінавачвалі.

«Думаю, што той акцыяй ультрас нагадалі пра сябе як актыўных грамадзян, таму іх арыштоўваюць», - мяркуе жонка затрыманага.

Фанаты «Партызана» трымаюцца антыфашысцкіх поглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?