У Сеціве з'явілася мноства розных канспіралагічных версій таго, што здарылася ў Адэсе, а таксама жудасных падрабязнасьцяў — якія, аднак, далёка не заўсёды вытрымліваюць праверку фактамі.

Вось, напрыклад, адно са шматлікіх паведамленняў пра «гібель цяжарнай жанчыны» ў Доме прафсаюзаў:

Цяжарная жанчына. Мёртвая. Яна не мела ніякага дачынення ні да байцоў адэскай дружыны, ні да іх «апанентаў». Яна проста там працавала. Збіралася, мабыць, сыходзіць у дэкрэт. Але не пайшла… Яна проста прыйшла ў той дзень на працу. І не вярнулася назад. І яе дзіця ўжо ніколі не народзіцца. Лютая смерць забрала адразу два жыцці.

Спецыяльны карэспандэнт svoboda.org ў Адэсе Алена Рыкаўцава вырашыла высветліць, ці ёсць цяжарная жанчына ў ліку загінулых у Доме прафсаюзаў. Вось вынікі яе расследавання:

Пятыя суткі з моманту адэскай трагедыі, а я ўсё працягваю сустракаць спасылкі на «цяжарную жанчыну ў Доме прафсаюзаў». На гэта вядуцца нават людзі, якія ацэньваюць падзеі, умоўна кажучы, з «майданаўскага» боку. І зусім нікога не бянтэжыць, што пра гэтую «цяжарную» да гэтага часу ніякіх звестак. Ні сваякоў, якія хоць неяк бы далі ведаць, што страцілі дачку (сястру і г.д.), якая знаходзілася вось у такім становішчы, ні бацькі будучага дзіцяці, хоць я разумею, што не ў кожнага будучага дзіцяці аб'яўляецца бацька, ні экспертаў, якія пацвердзілі б гэты канкрэтны жудасны факт. Там маса жудасных фактаў, але з такім варта было б разбірацца ў першую чаргу! Не разбіраюцца. Гэта ж надзвычай эфектна з пункту гледжання прапаганды.

Я яшчэ ў нядзелю гаварыла з галоўным урачом адной з адэскіх клінік, куды прывозяць параненых. Гэты лекар працуе дзень і ноч, ён не сядзіць у Фэйсбуку. Таму толькі ад мяне даведаўся пра існаванне «цяжарнай жанчыны» і папрасіў паказаць яе фота. І адразу сказаў, што гэта відавочна ўзроставая жанчына, якую чамусьці знялі вось у такой паставе, мабыць, каб стварыць адпаведны эфект. Але ён, вядома ж, патэлефанаваў у нейкія свае вышэйшыя медычныя інстанцыі, каб даведацца, ці не было цяжарных сярод параненых і загінулых. Яму выразна адказалі, што не было. Зараз, калі я зноў і зноў сустракаю гэтую крыважэрных спасылку (а людзі быццам атрымліваюць своеасаблівае задавальненне, калі яе посцяць), я ўсё ж такі яшчэ раз тэлефаную ў Адэсу гэтаму лекару, каб даведацца, ці не з'явілася цяпер звестак аб загінулай цяжарнай. Ён адказаў, што правяраў яшчэ ў адной інстанцыі. Не, не з'явілася. Так можа быць, пара спыняць упівацца тым, чаго не было, і разбірацца з тым, што было на самай справе?

Карэспандэнту таксама ўдалося высветліць, што бюро Адэскай судмедэкспертызы ўжо завяршыла ўскрыццё ўсіх целаў, знойдзеных у Доме прафсаюзаў. Целаў цяжарных сярод іх няма.

Таксама пакуль не пацвярджаюцца і паведамленні аб загінулых пры пажары дзецях. Ва ўсякім выпадку, у неафіцыйным спісе загінулых дзяцей няма.

Блогеры выкрылі яшчэ адну «качку» — паведамленне, якое з'явілася ў Фэйсбуку (а затым выдаленае) нібыта ад імя ўрача адэскай хуткай дапамогі Ігара Разоўскага:

«Як лекар я паспяшаўся аказаць дапамогу тым, каго можна было выратаваць, але мяне спынілі баевікі, не даўшы падысці да параненага. Адзін з іх груба адштурхнуў мяне, паабяцаўшы, што хутка мяне і іншых габрэяў Адэсы чакае такая ж доля.

Я бачыў хлопца, якога можна было выратаваць, калі б я змог забраць яго ў бальніцу, але ўсе ўгаворы скончыліся ударам па маім твары і стратай акуляраў.

За 15 гадоў я бачыў вельмі многае, але ўчора я хацеў плакаць, не, не ад болю або прыніжэння, а ад бяссілля нешта зрабіць. У маім горадзе адбылося тое, чаго не было нават пры фашысцкай акупацыі. Я задаюся пытаннем, чаму маўчыць ўвесь свет?»

На самай справе такога лекара ў Адэсе не існуе. На фатаграфіі — зубны лекар Руслан Хаджы-Муратавіч Сямёнаў, які працуе ў Усць-Джагуцінскай стаматалагічнай паліклініцы Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расіі, — паведамляе сайт StopFake. Акаўнт «Разоўскага» быў створаны 3 мая, а пасля таго, як (дэз)інфармацыя разышлася па сеціве, — сцёрты.

Зрэшты, нельга сказаць, што «качкі» ў сувязі з адэскай трагедыяй у сеціве звязаныя толькі з адным бокам канфлікту. Так, неўзабаве пасля пажару многія ўкраінскія СМІ паведамілі са спасылкай на фэйсбук Аляксандра Ройтбурда, што сярод загінулых у Доме прафсаюзаў — 15 расейцаў і 10 жыхароў Прыднястроўя. Гэтая інфармацыя не пацвердзілася, як прызнаўся сам Ройтбурд:

Гэта была інфармацыя 1-га адэскага канала, на жаль няпэўная. Канал настолькі адэкватны, што я павёўся, на жаль.

На дадзены момант няма пацверджаных дадзеных аб тым, што сярод загінулых былі расейцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?