Расія лічыць неапраўданым рашэнне афіцыйнага Кіева правесці ва Украіне прэзідэнцкія выбары ва ўмовах эскалацыі гвалту ў дзяржаве. З такой заявай у аўторак, 6 мая, выступіў на прэс-канферэнцыі ў Вене міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Прэс-канферэнцыя прайшла па выніках пасяджэння Камітэта міністраў Савета Еўропы. Пры гэтым першым крокам да дээскалацыі канфлікту павінен стаць загад аб спыненні выкарыстання падраздзяленняў рэспубліканскіх узброеных сіл і нацыянальнай гвардыі для падаўлення пратэстаў на ўсходзе краіны, заявіў Лаўроў.

Міністр адзначыў, што Масква гатовая садзейнічаць арганізацыі дыялогу паміж уладамі ў Кіеве і рэгіёнамі Украіны. Лаўроў таксама заклікаў ЗША і ЕС далучыцца да гэтага працэсу, а не выкарыстоўваць «узніклыя супярэчнасці, каб прасоўваць свой аднабаковы парадак дня, свае аднабаковыя інтарэсы, забываючы пра інтарэсы ўсяго ўкраінскага народа».

«Практычныя крокі могуць прадпрымаць толькі самі ўкраінцы, калі іх не будуць утрымліваць ад супрацоўніцтва адзін з адным. А на жаль, пакуль нашы заходнія партнёры яшчэ не саспелі да таго, каб пагадзіцца на раўнапраўны ўдзел у нацыянальным дыялогу паўднёвага ўсходу Украіны», — заявіў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?