Сёньня заяўнікі Сацыяльнага маршу правялі прэс‑канфэрэнцыю па выніках правядзеньня акцыі 4 лістапада.

Старшыня аргкамітэту Валеры Ўхналёў сказаў, што марш атрымаўся і ягоныя мэты былі дасягнутыя.

«Акцыя прайшла спакойна і мірна, калі не лічыць чыста правакацыйных дзеяньняў з боку моладзевых радыкальных арганізацый. На Сацыяльным маршы мы ўбачылі сотні новых твараў, шмат хто падыходзіў да мяне і прасіў выступіць на мітынгу. Некаторыя пакідалі нам кантакты. Нашы ідэі падтрымліваюцца людзьмі. 16 сьнежня мы плянуем правесьці шэраг сацыяльных пікетаў па ўсёй краіне» — зазначыў В.Ухналёў.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч зрабіў з восеньскіх вулічных акцый апазыцыі наступныя высновы:

«Дзякуючы прапанаванаму намі ўладам дыялёгу, ціску Эўрасаюзу і мужнасьці людзей, што выходзілі на плошчы, мы дамагліся права на свабоду дэманстрацый. Упершыню зь мінулага году было зьнятае табу з Кастрычніцкай плошчы. Найперш гэта зьвязана з тым, што ўлады вельмі залежаць ад эўракрэдытаў. Разам з тым, не спыняецца тактыка дробных правакацый. На Эўрапейскім маршы зламалі мігалку ў міліцэйскай машыне, цяпер — учынілі пабоішча. Яшчэ сёньня абсалютна відавочна, што ідэю эўрапейскай інтэграцыі трэба насыціць сацыяльным зьместам» — сказаў В.Івашкевіч.

Інцыдэнт з бойкай між праварадыкальнай «Белай воляй» і анархістамі Івашкевіч ацаніў так:

«Гэта маргінальныя групы, якія ня могуць вызначыць сваё месца на палітычнай арэне краіны. Усе гэтыя мілітарысцкія групы знаходзяцца пад каўпаком КДБ. Спэцслужбы выкарыстоўваюць іх у мэтах правакацый. І гэта будзе працягвацца да той пары пакуль хлопцы не займеюць ясную і адкрытую пазыцыю. Ва ўчорашняй бойцы ўдзельнічалі несур’ёзныя анархісты і фашысты. Да сур’ёзных ім яшчэ расьці і расьці», — зазначыў В. Івашкевіч.

Зьміцер Панкавец

sacmarspress-aln071105_1 (51K)
Валеры Ўхналёў
sacmarspress-aln071105_2 (76K)
sacmarspress-aln071105_3 (62K)
sacmarspress-aln071105_4 (77K)
sacmarspress-aln071105_5 (69K)
Аляксандар Ваўчанін, адзін з заяўнікаў
sacmarspress-aln071105_6 (62K)

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0