Адкрыццё станцыі метро «Малінаўка» у Мінску адкладаецца на некалькі тыдняў. Пра гэта паведаміў 7 мая журналістам у Мінску старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Дадзенае рашэнне ён патлумачыў тым, што паўсталі пытанні з пранікненнем падземных вод у тунэль метрапалітэна.
Па словах кіраўніка Мінгарвыканкама, на дадзены момант спецыялістамі праводзіцца інжынерная праца па ліквідацыі дадзенай праблемы.
У астатнім, сказаў Ладуцька, метрапалітэн цалкам гатовы да адкрыцця новай станцыі.
Раней адкрыццё «Малінаўкі» было планавалася на 8 мая.