Пахаванне трох забітых баевікоў і аднаго мірнага жыхара ў Славянску, 7 мая.

Пахаванне трох забітых баевікоў і аднаго мірнага жыхара ў Славянску, 7 мая.

Расія просіць сепаратыстаў ва Украіне перанесці рэферэндум з 11 мая на больш позні тэрмін, каб «стварыць для яго ўмовы».

Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з кіраўніком АБСЕ, прэзідэнтам Швейцарыі Дыд'е Буркхальтарам.

У той жа час, РІА Навіны паведамляе, што Пуцін просіць аб пераносе рэферэндуму, каб стварыць умовы для дыялогу, а не пра адмену рэферэндуму.

«Заклікаем прадстаўнікоў паўднёвага ўсходу Украіны, прыхільнікаў федэралізацыі краіны перанесці намечаны на 11 мая рэферэндум. З тым, каб стварыць неабходныя ўмовы для гэтага дыялогу», — сказаў Пуцін.

Нагадаем, што ідэю рэферэндуму не падтрымалі ані Данецкі, ані Луганскі абласныя саветы. Губернатары абласцей, мэры Данецка і Луганска, вядомыя грамадскія дзеячы рэгіёна, шахцёры — ніхто з іх не падпісаўся за рэферэндум. І гэта нягледзячы на захоп узброенымі дыверсійнымі групамі многіх адміністратыўных будынкаў і аб'ектаў інфраструктуры ў рэгіёне, што, на думку тых, хто стаяў за гэтым, павінна было выклікаць страх ва ўкраінскіх актывістаў, прывесці да калапсу ўлады і паўтору крымскага сцэнара.

Грамадская думка падзялілася напалам. Абласныя цэнтры і вёска пераважна падтрымліваюць адзінства Украіны. У малых гарадах большая падтрымка аб'яднання з Расіяй. Адзінства Украіны адстойваюць бізнэсоўцы і інтэлігенцыя, а таксама студэнты. У той жа час у многіх гарадах сепаратысты маюць рэальную падтрымку мясцовага насельніцтва.

Цікава, што напярэдадні Служба бяспекі Украіны апрылюдніла запіс размовы кіраўніка неанацысцкага руху «Рускае адзінства» Баркашова (горад Масква) з лідарам незарэгістраванай арганізацыі «Праваслаўны Данбас» Байцовым (Данецк). Апошні таксама адзін з лідараў так званай «Данецкай рэспублікі». Ён наракае, што правесці рэферэндум ім не ўдасца, бо яны не кантралююць сітуацыі і ўкраінскія войскі дзейнічаюць паспяхова. У сваю чаргу, Баркашоў раіць напісаць вынікі галасавання ад балды, але каб было праўдападобна, «не 100%, а 90».

Як вядома, сёння ўначы ўкраінскія сілавікі вызвалілі ад сепаратыстаў адміністратыўныя будынкі ў Марыупалі. Пазаўчора яны нанеслі паразу дыверсійным групам у Славянску.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?