У час ЧС па хакеі ў Мінску і Мінскай вобласці будзе забаронены продаж імпартнага піва. Падобны дакумент атрымалі сёння многія бары і рэстараны.
«Згодна з даручэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 07.05.2014, з 8 па 25 мая ўводзіцца забарона на рэалізацыю піва імпартнай вытворчасці. Дазволена рэалізацыя піва, што разліта ў Рэспубліцы Беларусь. Забяспечце адпаведны запас гэтай прадукцыі айчыннай вытворчасці ў падведамным аб'екце», — гаворыцца ў дакуменце.
0
0
0
0
0
0