Рэферэндум у Данецкай і Луганскай абласцях можа быць перанесены з 11 мая, калі ўкраінскія вайскoўцы спыняць узброеныя дзеянні.

Пра гэта заявіў Алег Цароў у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква».

«Мы можам перанесці рэферэндум, мы можам гэта зрабіць літаральна за некалькі дзён, але для гэтага мы хочам убачыць сустрэчную прапанову ўладаў. Умовай пачатку перамоваў павінна быць спыненне ўзброеных дзеянняў, людзі павінны перастаць гінуць. Калі гэтага не будзе зроблена, мы не будзем лічыць, што ўлада гатовая дамаўляцца», — сказаў ён.

Пры гэтым Цароў адзначыў, што прыняцце канчатковага рашэння не тычыцца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Пры ўсёй павазе і сімпатыі да Уладзіміра Пуціна, але рашэнне аб рэферэндуме прынялі грамадзяне Луганскай і Данецкай вобласці. Гэта рашэнне прымае не Уладзімір Пуцін, гэта ўнутраная справа данчан і луганчан, і мы будзем абмяркоўваць і прымаць рашэнні самастойна», — адзначыў Цароў.

Як вядома, у сераду прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква заклікае прыхільнікаў федэралізацыі на паўднёвым усходзе Украіны перанесці запланаваны на 11 мая рэферэндум аб самавызначэнні рэгіёнаў.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк скептычна ацаніў заклік Пуціна, прапанаваўшы кіраўніку РФ не гандляваць паветрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?