Вэб-камеры, размешчаныя ў найбуйнейшых курортных гарадах Крыма, паказваюць пустыя бязлюдныя пляжы і набярэжныя.

На сайце Кактэбеля можна паглядзець трансляцыю з вэб-камеры, размешчанай на адным з гарадскіх пляжаў. Акрамя рэдкіх мінакоў, якія гуляюць па набярэжнай, на пляжы нікога няма.

Падобная сітуацыя на іншых курортах паўвострава. Пляжы Алушты, Партэніта, Керчы не проста пустыя, але бязлюдныя, хоць звычайна на майскія святы ў Крым прыбываюць першыя шматтысячныя «хвалі» турыстаў.

Сярод прычын адсутнасці турыстаў — закрыты для пералётаў аэрапорт Крыма, перакрытыя транспартныя шляхі з мацерыковай Украінай, адкуль у Крым прыязджала большасць адпачываючых.

Верагодней за ўсё, курортны сезон у Крыме ў гэтым годзе будзе сарваны з-за акупацыі паўвострава Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?