Ігара Какідзянава арыштавалі ўчора пад Марыупалем. У аперацыі браў удзел дэпутат Вярхоўнай Рады і начальнік спецгрупы, якая дзейнічае ў Данбасе, Алег Ляшко. Ён і правёў першую размову з ім.
Увечары Какідзянава на вачах журналістаў праз Харкаўскі аэрапорт адправілі на час следства ў адзін з ізалятараў паўночнай Украіны. Яго падазраюць у замаху на забойства b іншых злачынствах, паведамляюць украінскія інфармацыйныя агенцтвы.
0
0
0
0
0
0