Беларус Дзмітрый Коўб, які выступае за «Тракай» у А-лізе чэмпіянату Літвы, арыгінальным чынам адзначыў забіты гол.

Дзмітрый зраўняў лік у гасцявым матчы з лідарам чэмпіянату «Жальгірысам» (1:1) на 86-й хвіліне, дабег да трыбунаў, усеўся і стаў апладзіраваць сам сабе.

«Жальгірыс» застаецца лідарам чэмпіянату, у першынстве гуляе 10 камандаў. У віленскай каманды пасля 12 гульняў 26 балаў (7 перамогаў, 5 нічыіх).

«Тракай» дзеліць 4—6-е месцы з «Экранасам» і «Бангай», у іх па 18 балаў.

Апошняе месца займае «Дайнава» з Алітуса, якую трэніруе знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Алейнікаў.

У клуба 12 паразаў у 12 матчах, а розніца мячоў проста жахлівая: 1—67. У першым коле на сваім полі «Дайнава» прайграла «Тракаю» з лікам 1:7, а Дзмітрый Коўб забіў два мячы.

Сёння «Дайнава» прайграла «Круойі» на сваім полі з лікам 0:5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?