У Мінску на 17,9% ўзрасла колькасць сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Сацыяльная палітыка падтрымкі сем'яў з дзецьмі ў Мінску мае канкрэтныя вынікі. У мінулым годзе ў сталіцы нарадзілася 22863 дзіцяці, а гэта на 226 больш, чым на год раней. На 17,9 працэнта ўзрасла колькасць сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Цяпер на ўліку ў органах сацыяльнай абароны сталіцы знаходзіцца 8944 шматдзетныя сям'і.

Разам з дзяржаўнай сістэмай сацыяльнай абароны ў Мінску ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па падтрымцы шматдзетных сем'яў. У 2013 годзе фінансавую дапамогу дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля, атрымалі 7526 сем'яў на агульную суму Br21,4 млрд, фінансавая дапамога ў памеры Br11,9 млрд была выдзелена для пагашэння запазычанасці па выдадзеных банкамі крэдытах на будаўніцтва жылля на агульных падставах. 

Бясплатнымі прадуктамі харчавання ў мінулым годзе забяспечылі 4499 дзяцей першых двух гадоў жыцця. Штомесячную сацыяльную дапамогу ў памеры адной базавай велічыні атрымалі 35 сем'яў, у якіх нарадзіліся і выхоўваюцца трайняты і больш дзяцей, на агульную суму Br115,4 млн. Аднаразовай сацыяльнай дапамогай у памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму да навучальнага года былі забяспечаны 14926 школьнікаў са шматдзетных сем'яў на суму 4,6 млрд. Даплату ў памеры 2,1 працэнта базавай велічыні на харчаванне для навучэнцаў устаноў адукацыі з малазабяспечаных, шматдзетных сем'яў у мінулым годзе атрымалі 30078 навучэнцаў на агульную суму Br7,4 млрд. 

Таксама ў мэтах аказання дадатковых мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетным сем'ям у Мінску арганізавана льготнае гандлёвае абслугоўванне харчовымі (скідка 5 працэнтаў) і нехарчовымі таварамі (скідка 10 працэнтаў) з выкарыстаннем дысконтных картак. 

Вышэйшай узнагароды мацярынства - ордэна Маці - удастоена 471 мінчанка. У гэтым годзе яе ўручаць 12 жанчынам. У адпаведнасці са статусам ордэна ім выплачваецца штогадовая матэрыяльная дапамога з гарадскога бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?