Сёньня намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч накіраваў чарговы адкрыты ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта.

«Спадар Прэзыдэнт! У сваіх прамовах Вы апошнім часам сталі выступаць прыхільнікам дыялёгу.Я, як кіраўнік кампаніі «Эўрапейскі марш», хачу Вам дапамагчы перайсьці ад дэклярацыяў да практычнага дзеяньня і, дзеля гэтага, патлумачыць некалькі рэчаў. Відаць па ўсім, што 12 прапановаў ЭС Вы ўспрымаеце як ультыматум. Дарэмна. Эўропа будзе весьці дыялёг з тымі кіраўнікамі, якія прытрымліваюцца дэмакратычных нормаў паводзінаў. Ну скажыце, калі ласка, як з Вамі размаўляць Дональду Туску, новаму прэм’еру Польшчы, калі Вы публічна заявілі, калі яго не пусьцілі ў Горадню: «Дали по морде и правильно сделали!» Вы такім бачыце дыялёг? «По морде» палітычным лідэрам Эўропы, «по ребрам» актывістам апазыцыі? Краты і штрафы тым, хто не згаджаецца жыць па калгасна‑міліцэйскай маралі? Відаць, Вашы дарадцы пужаюцца патлумачыць свайму гаспадару, што такія паводзіны ў Эўропе называюцца дыктатурай. Вы ўжо здолелі перасіліць сябе і ўзяць наш лёзунг «За незалежную Беларусь». Гэта добра. АМАП ужо не зьбівае маніфэстантаў палкамі. Вельмі добра. Зрабіце наступны крок — вызваліце ўсіх палітвязьняў, і ўвесь сьвет паверыць, што Вы можаце памяняцца ў лепшы бок» — напісаў у лісьце В.Івашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?