На сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Маскве 8 мая дасягнута дамоўленасць аб тым, што ўжо ў гэтым месяцы Расія пералічыць Беларусі два мільярды долараў крэдыту для падтрымання золатавалютных рэзерваў (ЗВР).

Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 9 мая на пытанні журналістаў пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. 

«Мы дамовіліся аб тым, што Расійская Федэрацыя, як гэта і было абяцана, пералічыць нам два мільярды долараў. Гэта адбудзецца ўжо ў маі. Думаю, што праз тыдзень мы гэта пытанне вырашым», — заявіў ён. 

Гэтыя крэдытныя рэсурсы будуць выкарыстаныя для папаўнення золатавалютных рэзерваў, падкрэсліў Лукашэнка. 

Нагадаем, аб крэдытаванні Беларусі ў 2014 годзе на агульную суму да 2 млрд. долараў Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся 25 снежня мінулага года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Наступным днём пасля перамоў прэзідэнтаў урад РФ ухваліў міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Мінску 450 млн. долараў дзяржаўнага крэдыту пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Першая частка расійскага крэдыту паступіла ў Беларусь у канцы снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?