Уладзімера Кумца адвезлі на Акрэсціна, судзіць будуць у панядзелак. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яго маці.

Алена Кумец, маці затрыманага.

Алена Кумец, маці затрыманага.

Уладзімер Кумец

Уладзімер Кумец

Па словах Алены Кумец, сына затрымалі, калі той выйшаў пакатацца на ровары. Пабачыўшы міліцэйскую машыну, хлопец звярнуў у іншы бок. Аднак яго спынілі супрацоўнікі ў цывільным, якія выйшлі з іншай машыны.

Хлопец паспеў патэлефанаваць маці. Тая выбегла з пад’езда і разам з сынам паехала ў Ленінскі РУУС.

Участковы міліцыянер Гушчын, які ехаў з імі ў машыне, паабяцаў, што хлопец напіша тлумачальную і яго адпусцяць. Алена пацікавілася, чаму гэтага нельга было зрабіць дома. На што Гушчын сказаў, што «вы дзверы ніколі не адчыняеце».

Ва ўпраўленні міліцыі Алена спрабавала даведацца, на якой падставе затрымалі сына. Праваахоўнік Фалей (прозвішча са слоў жанчыны) сказаў толькі, што Уладзімер «усё прызнаў».

Алена пачала абурацца, як так – яна ж на свае вочы бачыла, што сын нічога не парушаў.

Тады міліцыянер прыгразіў жанчыне, што калі яна не супакоіцца, напіша на яе заяву за ілжэсведчанне. І дадаў «Вы што, багатая? Хочаце штраф заплаціць?»

Алена Кумец кажа, што сын даўно не займаецца палітыкай. Пару год назад, пасля гісторыі з вярбоўкай у КДБ, ён атрымаў палітычны прытулак у Польшчы. Аднак нядаўна вярнуўся ў Беларусь.

Жанчына гатовая звярнуцца да хакеістаў, каб тыя папрасілі Лукашэнку вызваліць усіх затрыманых актывістаў.

Уладзімер Кумец раней сцвярджаў, што за ім працягваюць сачыць. У красавіку ён запісаў відэа, у якім звярнуўся да «органаў»:

«Я не займаюся палітыкай. Калі ласка, не чапайце мяне і маю сям’ю»:

Па стане на 10 мая агульная колькасць прэвентыўна затрыманых асоб пераваліла за 30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?