На сайце «Еўрабачання» з'явілася інфармацыя, як галасавалі гледачы і журы ў кожнай з краін-удзельніц.

Як выявілася, беларускія тэлегледачы годна ацанілі аўстрыйскага выканаўцу Канчыту Вурст, паставіўшы на чацвёртае месца. Больш смс-паведамленняў і званкоў набралі толькі Расія, Арменія і Украіна.

А вось журы было нашмат больш кансерватыўным. Пяцёра беларускіх экспертаў паставіла Аўстрыю на 24-е, 25-е, 20-е, 23-е і 22-е месцы адпаведна. У сярэднім гэта 23-е месца.

Нагадаем, усяго ў фінале «Еўрабачання» ўдзельнічала 26 краін.

4-е месца ад гледачоў і 23-е месца ад журы прынеслі Аўстрыі выніковае 14-е месца ад Беларусі.

Аднак перамагчы ў конкурсе гэта «барадатай жанчыне» не перашкодзіла.

Дзіўна, што беларускае журы паставіла на 20-е месца Швецыю, якая спявала выдатна. У той жа час на 2-месцы ў галасаванні журы — шэранькая Мальта. Напрошваюцца сумныя пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?