9 мая ў Віцебску памёр пасля цяжкай хваробы Давід Сімановіч — паэт, празаік, перакладчык.
Давід Рыгоравіч Сімановіч нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 года ў сям'і служачага ў Нароўлі на Гомельшчыне. У 1950 скончыў Нараўлянскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пасля сканчэння ўніверсітэта (1955) працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна. З 1959 — літсупрацоўнік рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». З 1961 — на тэлебачанні ў Віцебску. З 1980 года знаходзіўся на творчай рабоце.