Заўзятары піцерскага «Зеніта» сарвалі гульню чэмпіяната Расіі па футболе з маскоўскім «Дынама».

На 86-й хвіліне гульні каля 500 фанатаў піцерскага каманды выйшлі да поля. Некаторыя з заўзятараў выбеглі на газон. Суддзя прыняў рашэнне спыніць гульню. На гэты момант «Зеніт» прайграваў з лікам 2-4.

Праз некаторы час фанатаў загналі назад на трыбуну супрацоўнікі АМАПа. Падчас з'яўлення на поле заўзятараў нехта ўдарыў капітана «Дынама» Уладзіміра Граната кулаком у галаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0