Урад Беларусі запытаў ва ўраду Азэрбайджана бязвыплатнай перадачы зямельнага ўчастку для разьмяшчэньня гандлёвага цэнтру для беларускіх тавараў.
Як паведамілі ва ўрадзе Азэрбайджану, урад Азэрбайджану падтрымлівае пляны ўраду Беларусі па стварэньні ў Баку Беларускага гандлёвага цэнтру.
«Аднак пастаўленыя беларускім бокам запыты могуць застопарыць рэалізацыю праекту. Беларусь ад самага пачатку патрабавала перадачы 7 гэктараў зямлі ў Баку для разьмяшчэньня цэнтру, а пасьля пад ціскам азэрбайджанскіх аргумэнтаў пагадзілася атрымаць бязвыплатна 2 гэктары ў Баку і 5 — на прылеглых да гораду тэрыторыях. Пры гэтым у нас няма практыкі бязвыплатнага адчужэньня зямельнай уласнасьці», — адзначылі ва ўрадзе Азэрбайджану.
Цяпер бакі занятыя пошукам прымальнага рашэньня.
У крамах Баку ўжо зьявіліся малочныя прадукты, чакаляд ды іншыя тавары беларускай вытворчасьці. Азэрбайджану рэалізаваць свой экспартны патэнцыял пакуль цалкам не ўдалося.
Фота photo.bymedia.net