Фота gpk.gov.by.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, здарэнне адбылося 11 мая ў пункце пропуску «Грыгароўшчына». Грамадзянін Латвіі на «Маздзе» на вялікай хуткасці ўехаў у Беларусь, збіўшы шлагбаум. Давялося выкарыстаць сродкі прымусовага спынення — у аўто прабілі колы. Такім жа чынам ён прарваўся і праз латвійскую мяжу.

Мужчына пры затрыманні супраціўляўся. У яго ў машыне знайшлі чатыры газавыя і адзін траўматычны пісталеты, штых-нож да АК-47, чатыры паляўнічыя нажы, аптычны прыцэл, 638 патронаў, тры біноклі, прадметы з выявамі свастыкі, джынсы з плямамі крыві.

Высветлілася, што мужчына падазраецца ў забойстве і знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола. Латыш затрыманы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру