Пад Камянцом аўтамабіліст з Расіі 10 мая ўчыніў ДТЗ са смяротным канцом.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аўтааварыя здарылася ў 17.20 на 6-м км аўтадарогі Камянец — Жабінка — Федзькавічы непадалёк ад вёскі Шчэрбава. Жыхар Санкт-Пецярбурга 1975 года нараджэння, які кіраваў аўтамабілем «БМВ-335Х1», учыніў наезд на веласіпедыста, што рухаўся ў спадарожным напрамку. Ад атрыманых траўм 35-гадовы жыхар Камянецкага раёна памёр на месцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля быў цвярозы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру