Рада ЕС на ўзроўні міністраў замежных спраў увяла санкцыі супраць кампаній у Крыме, якія былі канфіскаваныя ва Украіны пасля анексіі паўвострава Расіяй.

Пра гэта гаворыцца ў высновах Рады ЕС, агучаных пасля пасяджэння пры ўдзеле кіраўнікоў дыпламатый 28 краін-членаў.

«У святле нядаўніх падзей і пры адсутнасці крокаў па дээскалацыі, Рада вырашыла пашырыць крытэры ў адносінах да асобаў і кампаній, на якія распаўсюджваюцца забарона на ўезд і замарожванне актываў. Гэта тычыцца асоб, адказных за актыўную падтрымку дзеянняў ці палітыкі, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны ці стабільнасць ці бяспеку ва Украіне, або перашкаджаюць рабоце міжнародных арганізацый ва Украіне», — гаворыцца ў высновах.

«…Гэта тычыцца дзеянняў адносна юрыдычных асоб, прадпрыемстваў або устаноў у Крыме або Севастопалі, чые правы уласнасці былі перададзеныя ў супярэчнасці з украінскім заканадаўствам, юрыдычных асоб, або прадпрыемстваў, ці ўстаноў, якія атрымалі выгаду пры перадачы правоў уласнасці», — гаворыцца ў пункце 9 высноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?